адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1795—1924. Утвораны 3.5.1795 у складзе Мінскай губ.Рас. імперыі. Цэнтр — г.Слуцк. З 1796 пл. павета каля 6,5 (паводле інш. звестак 6,8) тыс. кв. вёрст, з якіх 97% належала прыватным уласнікам. У канцы 1796 да С.п. далучана тэр. скасаванага Нясвіжскага пав. У 1866 утвораны 23 воласці: Быстрыцкая, Вызненская, Гавязнянская, Грозаўская, Грыцэвіцкая, Грэская, Заастравецкая. Кіявіцкая, Клецкая, Круговіцкая, Ланская, Ляхавіцкая, Нядзведзіцкая (Мядзведзіцкая), Пагосцкая, Пацейкаўская, Раманаўская, Сіняўская, Слуцкая, Старобінская, Цараўская, Цімкавіцкая, Цялядавіцкая, Чапліцкая. У 1867 у павеце 142,1 тыс.чал. (без Слуцка), 928 нас. пунктаў, у т. л. 2 гарады (Слуцк, заштатны Нясвіж), 11 мястэчкаў, 43 сялы, 5 слабод, 403 вёскі, 464 фальваркі. У 1890 далучана Пукаўская вол. Ігуменскага пав. У 1897—260,4 тыс.чал., з іх 190,9 тыс. праваслаўных, 40,9 тыс. іудзеяў, 27,5 тыс. католікаў. З 1909 Ляхавіцкая і Нядзведзіцкая вол. знаходзіліся ў Навагрудскім пав. 31.1.1919 павет у складзе БССР, Літ.-Бел. ССР, з чэрв. 1920 зноў у БССР. У 1920 Гавязненская, Грыцэвіцкая, Клецкая, Ланская, Пацейкаўская, Сіняўская, Цімкавіцкая, Цялядавіцкая вол. перададзены ў Нясвіжскі пав., Заастравецкая і Круговіцкая вол. заняты польск. войскамі і з сак. 1921 у складзе Польшчы. У маі 1922 да павета далучана Любанская вол. Бабруйскага пав. 17.7.1924 павет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў Слуцкую акругу.